Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:57 ]  У Інданэзіі распачаўся суд над абвінавачваемым у тэракце

БАЛІ. У Інданэзіі сёньня распачаўся суд над чацьвертым абвінавачваемым ў арганізацыі тэракту 12 кастрычнка летась на выспе Балі, у выніку якога загінулі болей за 200 чалавек. Алі Імрона, як і трох другіх падсудных, сярод якіх два ягоных браты, могуць прысудзіць да сьмяротнага пакараньня. Прысуд будзе вынесены 7 жніўня. У справе аб тэракце ў Балі арыштаваныя 30 чалавек. Улады лічаць, што адказнасьць за гэтае злачынства нясе экстрэміская групоўка “Джемаа Ісьлямія”.
XS
SM
MD
LG