ЖЭНЭВА. Новы гэнэральны дырэктар Усясьветнай Арганізацыі Аховы Здароўя Джонг Вук Лі з Паўдзённай Карэі ў часе свайго выступу падкрэсьліў, што арганізацыя павінна прыкласьці болей намаганьняў у барацьбе са СНІДам. Паводле новага гэнэральгага дырэктара, рэсурсы Усясьветнай Арганізацыі Аховы Здароўя будуць разьмеркаваныя такім чынам, каб асноўныя сродкі накіроўваліся ў тыя рэгіёны, дзе недастаткова наладжаная сыстэма аховы здароўя. Джонг Вук Лі заявіў, што хвароба САРС – гэта першая новая пагроза ў 21 стагодзьдзі, аднак не апошняя.