Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:49 ]  Сьмерць канадзкай журналісткі ў Іране будзе дасьледвацца


ТЭГЕРАН. Адмысловая камісія, якая дасьледуе абставіны сьмерці журналісткі Захры Каземі, заклікала прызначыць незалежнага судзьдзю, каб знайсьці вінаватых ў яе сьмерці. 54-гадовая Захра Каземі – грамадзянка Канады іранскага паходжаньня. -- сканала 10 ліпеня ў іранскай турме. Яна рыхтавала рэпартаж аб катаваньнях у іранскіх турмах і была арыштаваная, калі рабіла фотаздымкі. Камісія, прызначаная прэзыдэнтам Ірану Махамэдам Хатамі, абвесьціла, што прычынай сьмерці стала траўма галаўнога мозгу ў выніку зьбіцьця.
XS
SM
MD
LG