ПЭКІН. Крызіс вакол ядзернай праграмы Паўночнай Карэі сёньня абмяркоўвалі на перамовах у Пэкіне прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр і кіраўнік кітайскага ўраду Вэнь Цзябао. Брытанскі й кітайскі лідэры абмеркавалі гэтаксама й пытаньні гандлёвага супрацоўніцтва паміж краінамі. Тоні Блэр сустрэнецца пазьней з прэзыдэнтам Кітаю. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі прыбыў у Пэкін з Сэўлу, дзе ён сустракаўся з прэзыдэнтам Паўдзённай Карэі Но Му Хэнам. Па заканчэньні перамоваў брытанскі лідэр заявіў, што паўночнакарэйскую праблему трэба вырашаць з асаблівай асьцярожнасьцю. Паводле ягоных словаў, усясьветная супольнасьць гатовая аказаць дапамогу Пхэньяну ў выпадку, калі ён адмовіцца ад ядзернай праграмы.