Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:24 ]  Паводле брытанскага ўраду, дасьледваньне абставінаў сьмерці Кельлі будзе "у асноўным, адкрытым"


ЛЁНДАН. Лорд Хатон, якому даручылі весьці дасьледваньне абставінаў самагубства дарадцы міністэрства абароны Вялікай Брытаніі Дэйвіла Кельлі, у блізкім часе прыме рашэньне аб тым, хто будзе далучаны да сьледства, і якія будуць яго маштабы. Паводле лорда Хадсана, брытанскі ўрад абяцаў супрацоўнічаць са сьледствам, якое будзе, як паведамляецца, “у асноўным, адкрытым”. У нядзелю брытанская карпарацыя Бі Бі Сі падцьвердзіла, што рэпартаж аб перабольшваньні пагрозы, якая сыходзіла ад Іраку, быў заснаваны на дадзеных, якія перадаў Кельлі. У мінулую пятніцу паліцыя знайшла ягонае цела з перарэзанымі венамі. Сьмерць былога інспэктара ў Іраку выклікала крызіс ва ўрадзе прэм’ер-міністра Тоні Блэра.
XS
SM
MD
LG