БАГДАД. Сёньня ў ірацкай сталіцы сябры Кіраўнічай рады абмяркоўвалі кандыдатуры на пасады кіраўнікоў асноўных управаў. У радзе, якая пачала працаваць 13 ліпеня, прадстаўленыя ўсе групы насельніцтва Іраку, аднак мусульмане-шыіты й суніты лічаць гэты пераходны ворган выканаўчай улады незаконным й патрабуюць наўпроставых выбараў. 25 сябраў Кіраўнічай Рады прызначыла амэрыкана-брытанская адміністрацыя. Грамадзскі адміністратар Іраку Пол Брэмэр заявіў у часе наведваньня ЗША, што выбары суверэннага ірацкага ўраду могуць адбыцца на працягу году.
У Іраку не спыняюцца напады на вайскоўцаў кааліцыі. Сёньня ў Багдадзе ў выніку выбуху загінулі амэрыканскі вайсковец і ірацкі перакладчык. Ля гораду Фалуджа была абсталяная аўтакалёна. Ахвяраў няма. Новы камандуючы сіламі ЗША ў Іраку генерал Абізаід заявіў, што прыхільнікі Садама Хусэйна спрабуюць любым чынам перашкодзіць паваеннаму аднаўленьню краіны