Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 09:11 ]  У Іраку ствараюцца грамадзкія сілы правапарадку


БАГДАД. Камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Іраку генерал Джон Абізайд заявіў, што ў бліжэйшыя месяцы магчымы рост супраціву войскам кааліцыі. Абізайд паведаміў, што ён стварае ў Іраку грамадзкія сілы абароны, якія будуць дапамагаць амэрыканскім войскам змагацца з нападамі супраць сілаў кааліцыі. Мяркуецца, што будуць створаныя 8 батальёнаў узброеных ірацкіх вайскоўцаў, у кожным зь якіх будзе болей за 850 чалавек. Войскі будуць гатовыя цягам 45 дзён.
XS
SM
MD
LG