Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:41 ]  Блізу ста грамадзянаў Кыргыстану трапілі ў закладнікі ў Кітаі


БІШКЕК. Блізу ста грамадзянаў Кыргыстану, паводле кыргыскіх уладаў, утрымліваюцца як закладнікі ў суседнім Сінзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітаю. Паводле прадстаўнікоў памежнай службы Кыргыстану, скрадзеныя – пераважна дробныя прадпрымальнікі, якія падтрымліваюць партнэрскія стасункі з кітайскімі бізнэсмэнамі. Тыя ж, не адпускаюць іх дадому й дамагаюцца выплаты запазычанасьцяў. Улады Кыргыстану заклікалі вызваліць закладнікаў і заявілі, што выкрадальнікі могуць быць пакараныя толькі адміністратыўным чынам.
XS
SM
MD
LG