ТЭГЭРАН. На ўзбраеньне іранскага “корпусу старожы іслямскае рэвалюцыі” паступілі новыя ракеты “Шахаб-3”. Ракета здольная, у прыватнасьці, дасягаць аб’ектаў у Ізраілі. Духовы лідар Ірану Алі Хамэнэі, у часе выступу на адмысловай урачыстасьці, заявіў, што іранскія ўзброеныя сілы “гатовыя выканаць усе ўскладзеныя на іх задачы”. Паводле іранскага тэлебачаньня, “старожы іслямскае рэвалюцыі” – элітныя аддзелы іранскага войска – атрымалі таксама большую колькасьць баявых гэлікоптараў і самалётаў, улучна са штурмавікамі Су-25 расейскай вытворчасьці.