Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:06 ]  Ідзі Амін шпіталізаваны ў скрайне цяжкім стане

ДЖЫДАХ (Савудаўская Арабія). У Савудаўскай Арабіі шпіталізаваны ў скрайне цяжкім стане Ідзі Амін – былы прэзыдэнт Уганды, адзін з самых крывавых дыктатараў 20-га стагодзьдзя. Паводле савудаўскіх мэдыкаў, шанцаў выжыць у Аміна ня шмат. Лекары, аднак, не паведамляюць пра прычыну хваробы. Ідзі Амін кіраваў Угандай ад 1971 да 1979 году. Цягам гэтага пэрыяду ягоны рэжым зьнішчыў сотні тысячаў людзей. Пры Аміне шырака ўжываліся катаваньні, а сам ён падазраваўся ў людажэрстве. Дыктатар пэрсанальна забіў некалькі сваіх сямейных. Пасьля таго, як у выніку ўварваньня танзанійскага войска Аміна зрынулі, ён уцёк у Лівію, адтуль у Ірак, а потым пераехаў у Савудаўскую Арабію, якая дала яму прытулак пры ўмове, што ён ня будзе займацца палітыкай.
XS
SM
MD
LG