Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:07 ]  Кіраўнікі ўрадаў Ізраілю й Палестынскае правялі перамовы ў Ерусаліме


ЕРУСАЛІМ. Кіраўнікі ўрадаў Ізраілю й Палестынскае аўтаноміі – Арыэль Шарон і Махмуд Абас правялі сёньня перамовы ў Ерусаліме. Абмяркоўваліся пэрспэктывы рэалізацыі міжнароднага пляну мірнага разьвязаньня “дарожная мапа”. Асаблівая ўвага была да пытаньня пра вызваленьне палестынскіх зьняволеных з ізраільскіх вязьніцаў. Як паведаміў палестынскі міністар інфармацыі Набіль Амр, будзе створаная сумесная камісія, якая канчаткова вызначыць колькасьць тых, хто выйдзе на волю. Арыэль Шарон ізноў заклікаў Махмуда Абаса да рашучай барацьбы супраць тэрарыстычных груповак. Сёньня ж кіраўнік Палестынскае аўтаноміі Ясір Арафат падпісаў загад пра барацьбу супраць падбухторніцтва да гвалту і рэлігійнай розьні. Гэты крок прадугледжаны плянам “дарожная мапа”.
XS
SM
MD
LG