СЭВУЛ. Сытуацыю вакол ядзернай праграмы Паўночнай Карэі патрэбна разьвязаць пры скрайняй асьцярожнасьці і толькі шляхам дыялёгу – сказаў брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэр пасьля перамоваў у Сэвуле з прэзыдэнтам Паўдзённай Карэі Но Му Хэнам. Блэр падкрэсьліў, што лепшы спосаб разьвязаньня праблемы – шматбаковыя перамовы з удзелам Паўдзённай Карэі і Японіі. Апрача гэтага, брытанскі прэм’ер адзначыў, што ў выпадку калі КНДР адмовіцца ад ядзернай праграмы – усясьветная супольнасьць дапаможа ёй перайсьці да новага тыпу дзяржавы. У часе сумеснай прэсавай канфэрэнцыі Но Му Хэн, у сваю чаргу, адзначыў, што сытуацыя вакол КНДР цяпер больш стабільная, чым паўгады таму.