Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:10 ]  У сталіцы Лібэрыі адбываюцца сутычкі паміж урадавым войскам і паўстанцамі


МАНРОВІЯ. У сталіцы Лібэрыі, чые прымесьці занялі паўстанцы, адбываюцца асобныя сутычкі. Уночы на нядзелю цягам жорсткіх баёў паўстанцы захапілі стратэгічны мост, праз які йдзе галоўная дарога ў сталіцу. Урадавае войска кантралюе толькі пятую частку тэрыторыі і рыхтуецца адбіць новы буйны наступ паўстанцаў. Прэзыдэнт Лібэрыі Чарльз Тэйлар заявіў, што гатовы змагацца да канца і паўтарыў, што гатовы сыйсьці ў адстаўку, але толькі пасьля таго, як у краіну прыбудуць міжнародныя міратворцы, улучна зь міратворцамі са Злучаных Штатаў. Вашынгтон заяўляе, што пашле сваё войска ў Лібэрыю толькі пасьля адстаўкі Тэйлара. Пасол Злучаных Штатаў у Лібэрыі Джон Блэйні заклікаў паўстанцаў прыпыніць наступ у Манровіі, каб пазьбегчы далейшага праліцьця крыві.
XS
SM
MD
LG