ТЭГЭРАН. У парляманце Ірану дэпутаты-рэфармісты скрытыкавалі кансэрватыўныя судовыя ўлады ў сувязі са сконам у вязьніцы канадыйскай фотажурналісткі Захры Казэмі. У часе дэбатаў дэпутат Мохсэн Армін усклаў адказнасьць за здарэньне на дзяржаўнага пракурора Саэда Мартазаві. Армін заявіў, што Казэмі была арыштаваная і зьбітая, у выніку чаго ў яе адбылося кровазьліцьцё ў мазаг і яна памерла. Як падкрэсьліў дэпутат, пракурор мусіў забясьпечыць правы журналісткі й падтрымаць рэпутацыю краіны. Казэмі была затрыманая 23 чэрвеня за тое, штог здымала акцыю пратэсту ля будынку вязьніцы Эвін у Тэгэране.