ЕРУСАЛІМ. Кіраўнікі ізраільскага і палестынскага ўрадаў Арыэль Шарон і Махмуд Абас абмяркоўваюць шляхі рэалізацыі міжнароднага пляну блізкаўсходняга разьвязаньня. Чакаецца, што Шарон будзе дамагацца ад Абаса дзейсных захадаў супраць палестынскіх экстрэмістых. У сваю чаргу, Абас ізноў уздыме пытаньне пра вызваленьне палестынскіх зьняволеных з ізраільскіх вязьніцаў. У наступным тыдні палестынскі прэм’ер паедзе з візытам у Вашынгтон.