ТОКІА. Брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэр, які зараз знаходзіцца з працоўным візытам ў сталіцы Японіі, правёў сумесную прэсавую канфэрэнцыю з японскім прэм’ерам Джуніхіра Каідзумі. Блэр заявіў, што ядзерная праграма КНДР уяўляе сур’ёзную пагрозу. Гэтая праблема, на ягоную думку, мусіць быць вырашаная праз шматбаковыя перамовы.
Пхэньян учора заявіў, што валодае балістычнымі ракетамі, якія могуць дасягнуць Японіі. У радыюсе дзеяньня гэтых ракетаў знаходзіцца таксама і Паўдзённая Карэя.