ЛЁНДАН. Брытанская паліцыя сёньня падцьвердзіла сьмерць брытанскага навукоўца-мікрабіёляга і экспэрта брытанскага міністэрства абароны Дэвіда Кельлі. Паводле зьвестак прэсавага сакратара брытанскай паліцыі 59-гадовы Кельлі скончыў жыцьцё самагубствам – ён перарэзаў сабе вены на левай руцэ. Пакуль няма сьведчаньняў таго, што яшчэ нехта мае дачыненьне да ягонай сьмерці. Кельлі, які раней быў адным з ваенных інспэктараў ААН у Іраку, быў абвінавачаны ў перадачы сакрэтнай інфармацыі радыёкампаніі БіБіСі. Інфармацыя тычылася фальсіфікацыі брытанскім урадам дадзеных што да пагрозы стварэньня альбо існаваньня зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку. Кельлі гэтыя абвінавачваньні абверг.