ДАЛАС. Прэзыдэнт ЗША Дж. Буш заявіў, што Беларусь і Іран знаходзяцца у ліку 6 краінаў, якія ён абвіначвае у прыгнёце і парушэньні правоў чалавека. Прэзыдэнт ЗША адзначыў гэта ў часе наведваньня свайго роднага штату, Тэхасу. Дж.Буш сказаў, што “аўтарытарны рэжым у Беларусі душыць усе праявы палітычнае нязгоды”.
Іран, сказаў Дж.Буш, “мае абмежаваныя правы у выбары ўраду, выказваньнях супроць прыгнёту і рэлігійнае свабоды”.
Дж.Буш скрытыкаваў таксама урады М’янма, -- рэспублікі ў Паўдзённа-Усходняй Азіі, -- Кубы, Паўночнае Карэі і Зімбабвэ за парушэньні правоў чалавека, прыгнёт і карупцыю.