Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў, што бясьпека і сувэрнітэт Іраку павінны быць прыярытэтамі часовага кіраўніцтва на чале з ЗША. Кофі Анан даслаў учора ў Раду Бясьпекі ААН сваю справаздачу, зь якой ён выступіць на наступным тыдні.
Там гаворыцца, што у Іраку “мае быць ясная пасьлядоўнасьць падзеяў, якія вядуць да заканчэньня вайсковай акупацыі” і што “дэмакратыя ня можа быць ўсталяваная звонку” і павінна паходзіць знутры Іраку.
Кофі Анан вызначыў накірункі дзейнасьці у Іраку для ААН – эканамічная рэканструкцыя, гуманітарная дапамога, спрыяньне разьвіцьцю ірацкае прэсы, падрыхтоўка будучых выбараў.