Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:18 ]  Канцлер Нямеччыны магчыма наведае Італію ў жніўні


БЭРЛІН. Канцлер Нямеччыны Герхард Шродар не выключае, што ён прыме запрашэньне прэзыдэнта Эўракамісіі Рамана Продзі наведаць Італію – пры ўмове, што супраць гэтага ня будзе выступаць італьянскі прэм’ер-міністар Сільвіа Бэрлусконі. Выступаючы сёньня ў Бэрліне пасьля сустрэчы з Рамана Продзі, Шродар паведаміў, што яго запрасілі наведаць музычны фэстываль у Вэроне ў жніўні. Мінулым тыднем канцлер Нямеччыны адмяніў свой штогадовы летні адпачынак ў Італіі пасьля таго, як італьянскі міністар турызму назваў немцаў “гіпернацыяналістычнамі бляндынамі, які захапілі італьянскія пляжы”. Сёньня італьянскі прэм’ер-міністар сказаў, што ў Італіі Шродара заўсёды рады бачыць, як і ўсіх немцаў.
XS
SM
MD
LG