МАСКВА. Супраць нафтавай кампаніі ЮКОС ўзбуджана 7 крымінальных справаў. Пра гэта паведамляе Генеральная Пракуратура Расеі. Пяць справаў зьвязаныя з наўмыснымі забойствамі і замахамі на забойства. Адная са справаў узбуджаная супраць супрацоўніка службы бясьпекі ЮКОСа Аляксея Пічугіна, якога абвінавачваюць у забойстве. Басманны суд Масквы сёньня прызнаў законнымі ператрусы, якія ладзіліся ў яго 19 чэрвеня. Адвакаты Пічугіна заяўляюць аб парушэньнях цягам ператрусаў і маюць намер дамагацца ягонага вызваленьня.