КІЕЎ. Расейскі і ўкраінскі прэм’ер-міністры сёньня ў Ялце абмяркоўвалі пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва. На пачатку сустрэчы Міхаіл Касьянаў сказаў, што гандлёвы зварот паміж дзвьюма краінамі пачаў павялічвацца. Рост за першыя шэсьць месяцаў гэтага году склаў болей за 30%. Украінскі прэм’ер-міністар Віктар Януковіч заявіў, што абодва бакі хацелі б зрабіць дачыненьні больш інтэнсыўнымі. На парадку дня сустрэчы было таксама абмеркаваньне праэкту стварэньня міжнароднага газавага кансорцыюму з удзелам расейскага Газпраму і ўкраінскага Нафтагазу. Мяркуецца, што магчымымі ўдзельнікамі кансорцыюму ёсьць нямецкі Рургаз ды іншыя эўрапейскія кампаніі. Бізнэс-плян гэтага кансорцыюму будзе падрыхтаваны напрыканцы жніўня. Сёньня ж было падпісанае пагадненьне аб каардынацыі дзеяньняў у экспарце ваеннай прадукцыі ў трэція краіны.