МАСКВА. Праваабарончая Гельсінская група сёньня заявіла, што намаганьні Крамлю спыніць парушэньні правоў чалавека ў Чачэніі зьяўляюцца неэфэктыўнымі альбо несумленнымі. Гельсінская група сёньня прыняла адозву, у якой адзначаецца, што чачэнцы жывуць ў краіне тэрору. Праваахоўнікі таксама заявілі, што расейскія ўлады адмаўляюцца змагацца з парушэньнямі і гвалтам у рэгіёне.