Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:36 ]  Экспэрт ААН -- пра парушэньне Ізраілем міжнароднага заканадаўства ў Паласе Газа


ЖЭНЭВА. Экспэрт ААН у правах чалавека Жан Зіглер заявіў сёньня, што палестынцы ў Паласе Газа і на Заходнім Беразе Ярдану былі даведзеныя да галечы ізраільскай ваеннай акцыяй. Зіглер правёў 10 дзён у рэгіёне, каб сабраць матар’ял для справаздачы Генеральнай асамблеі ААН. Зіглер адзначыў, што Ізраіль груба парушаў міжнароднае заканадаўства, калі забараняў забясьпечваць харчамі палестынскія вёскі і фэрмы, якія браліся ў аблогу. Экспэрт ААН таксама прыгадаў канфіскацыю альбо зьнішчэньне палестынскіх сельскагаспадарчых земляў ізраільскімі пасяленцамі.
XS
SM
MD
LG