ПЭКІН. Сёньня ў Вашынгтон прыляцеў высокапастаўлены кітайскі дыплямат, які будзе весьці перамовы ў пытаньні вырашэньня крызісу вакол ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. Сёньняшнія перамовы паміж намесьнікам міністра замежных справаў Кітаю Даі Бінгуа і Дзяржсакратаром ЗША Колінам Паўэлам будуць прысьвечаныя пошукам мірнага і дыпляматычнага вырашэньня крызыснай сытуацыі.