БАГДАД. У сталіцы Іраку сёньня адбылася дэманстрацыя некалькіх тысячаў чалавек, якія пратэставалі супраць амэрыканскай прысутнасьці ў Іраку і прызначанай акупацыйнымі ўладамі Кіраўнічай Рады. Дэманстранты выступалі супраць рашэньня Кіраўнічай рады абвесьціць дзень скіданьня рэжыму Садама Хусэйна дзяржаўным сьвятам. Грамадзкі адміністратар Іраку Поль Брэмэр заявіў, што краіна будзе гатовая правесьці выбары ў будучым годзе. Час правядзеньня выбараў залежыць ад таго, наколькі хутка іракцы здолеюць падрыхтаваць і прыняць новую канстытуцыю краіны.