ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш заявіў, што рэжым Садама Хусэйна ўяўляў сур’ёзную пагрозу да таго, як быў зрынуты войскамі кааліцыі. На сумеснай з брытанскім прэм’ер-міністрам Тоні Блэрам прэсавай канфэрэнцыі Джордж Буш адзначыў, што скіданьне Садама Хусэйна было часткай барацьбы з тэрарызмам. Гаворыць Джордж Буш:
“Стварэньне моцнай і стабільнай ірацкай дэмакратыі – гэта нялёгкі працэс, але гэта ёсьць істотнай часткай у вайне супраць тэрору. Свабодны Ірак будзе прыкладам суцэльнаму Блізкаму Ўсходу, а наступ свабоды на Блізкім Усходзе разбурыць ідэалёгію тэрарызму і нянавісьці. Гэта дапаможа ўзмацніць бясьпеку Амэрыкі, Брытаніі і іншых народаў”.