ВАШЫНГТОН. Учора ў Вашынгтон прыбыў брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэр. Ён выступіў на сумесным паседжаньні абедзьвух палатаў Кангрэсу ЗША і сустракаўся з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. Пасьля адбылася сумесная прэсавая канфэрэнцыя.
Прэзідэнт ЗША Дж.Буш і брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэр выступілі у абарону іх рашэньня зрынуць рэжым Садама Хусэйна і заявілі пра сваю упэўненасьць у тым, што былы ірацкі урад меў зброю масавага зьнішчэньня. Прэзідэнт ЗША Дж. Буш вызначыў былы ірацкі рэжым і яго лідара як “пагрозу” і заявіў пра сваю адказнасьць за рашэньне адносна вайсковай апэрацыі супроць ураду Садама Хусэйна .