Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:45 ]  Брытанскі прэм'ер выступіў у Кангрэсе ЗША


ВАШЫНГТОН. Пад час выступу на сумесным паседжаньні абедзьвух палатаў кангрэса ЗША брытанскі прэм’ер Тоні Блэр акцэнтаваў, што Амэрыка і Эўропа павінны сумесна дзейнічаць дзеля распаўсюджваньня па ўсім сьвеце ідэалаў свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека. Брытанскі прэм’ер выказаў упэўненасьць, што гэтыя ідэалы – не заходнія, але агульначалавечыя. Тоні Блэр сказаў пад час прэсавай канфэрэнцыі, што гісторыя даруе ЗША і Брытаніі інвазію у Ірак нават калі выявіцца, што абвінавачаньні Ірака у пагрозе зброяй масавага зьнішчэньня былі ня слушныя.
XS
SM
MD
LG