БАГДАД. Амэрыканскія сілы ў Іраку выявілі яшчэ адну масавую магілу ў месцы Аль-Хатра, на поўдні ад Масула. Мяркуецца, што ў ёй знаходзяцца целы прыкладна 200 -- 400 чалавек, забітых у часе кіраваньня рэжыму Садама Хусэйна. Як паведамляе амэрыканскае камандваньне, пахаваньне знайшлі вайскоўцы 101 дывізіі.