ЛЁНДАН. Брытанскі прэм’ер Тоні Блэр, які сёньня прыляцеў у Злучаныя Штаты, учора заявіў, што ён і надалей настойвае на абгрунтаванасьці перадваенных абвіначаньняў Садама Хусэйна ў спробах набыць у Нігерыі ўран , а таксама ў валоданьні хімічнай і біялягічнай зброяй. Сёньня ўвечары Тоні Блэр выступіць перад амэрыканскім Кангрэсам, пазьней сустрэнецца з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Джорджам Бушам. Мяркуецца, што адным з асноўных пытаньняў перамоваў будзе Ірак. Прэсавы сакратар Белага Дому Скот Маклелан заявіў, што два лідары засяродзіцца на асноўных пагрозах 21 стагодзьдзя.