Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:28 ]  У Афганістане рыхтуецца новая канстытуцыя краіны

КАБУЛ. Прэзыдэнт Афганістану Хамід Карзаі сёньня абвесьціў пра стварэньне Лоя Джыргі – Вялікай Рады , якая пазьней у гэтым годзе будзе ўхваляць праэкт новай канстытуцыі краіны. У загадзе, які падпісаў Карзаі, адзначаецца, што 450 з 500 сябраў Лоя Джыргі будуць абірацца, а 50 – прызначацца. Сярод дэлегатаў будзе 64 жанчыны. Карзаі паведаміў, што дэталі новай канстытуцыі Афганістану будуць абнародваныя 1 верасьня. Паведамляецца, што абмеркаваньне новай кастытуцыі выклікала публічныя спрэчкі паміж канзэрватыўнымі мусульманамі, якія хацелі б бачыць канстытуцыю на падставе ісьлямскага шарыяцкага права, і сэкулярыстамі, якія змагаюцца за лібэральныя каштоўнасьці.
XS
SM
MD
LG