СЭУЛ. Перастрэлка з аўтаматычнай зброі адбылася паміж войскамі Паўдзённай і Паўночнай Карэі у раёне дэмілітарызаванай зоны, у цэнтры паўвыспы. Вайсковыя сілы Паўдзённай Карэі і ААН пачалі дасьледаваць інцэдэнт.
З боку Паўночнай Карэі былі зробленыя чатыры стрэлы з аўтаматычнай зброі сёньня раніцай , Паўдзённая Карэя даслала 17 залпаў у адказ і перадала папярэджаньні праз радыёсувязь.
Як паведаміў у Сэуле Аб’яднаны камітэт кіраўнікоў штабаў, пацярпелых з боку Паўдзённай Карэі няма. Невядома, ці былі пацярпелыя з боку Паўночнай Карэі.
Інцэдэнт адбыўся пад час напружанасьці адносна ядзерных праграмаў Паўночнай Карэі.