Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:29 ]  Выйшла гадавая справаздача Чырвонага Крыжу


ЖЭНЭВА. Многія крытычныя сытуацыі, якія патрабуюць гшуманітарнай дапамогі, апынуліся забытымі, пакуль ўся увага сьвету засяроджаная на праблемах Іраку, Афганістану і іншых гарачых пунктах. Да прыкладу, такія краіны, як Ангола, Сомалі і Конго амаль цалкам ігнаруюцца зь іх патрэбамі у гуманітарнай дапамозе. Гэтую заяву зрабіў Чырвоны Крыж у сваёй гадавой справаздачы пра аварыйныя сытуацыі ў сьвеце. Паводле справаздачы, 24 500 чалавек загінулі у 2002 г у выніку стыхійных навалаў і катастрофаў, да якіх спрычынілася чалавечая дзейнасьць. Гэтая лічба ня ўлучае ахвяраў войнаў.
XS
SM
MD
LG