Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:26 ]  Чэхія можа накіраваць у Ірак атрады ваеннай паліцыі


ПРАГА. Урад Чэхіі разглядае магчымасьць адпраўкі ў Ірак ваеннай паліцыі, якая будзе часткай стабілізацыйных сілаў. Пра гэта паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне міністар абароны Чэхіі Міраслаў Кастэлка. Зараз у Іраку знаходзяцца 350 чэскіх вайскоўцаў – пэрсанал палявога шпіталя і батальён хімічнай абароны. На перамовах зь кіраўніцтвам ЗША, у тым ліку і з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Джорджам Бушам, як паведамляецца, чэская дэлегацыя імкнулася атрымаць гарантыі ўдзелу чэскіх кампаніяў у аднаўленьні Іраку. Сёньняшнія дачыненьні паміж Прагай і Вашынгтонам прэм’ер-міністар Уладзімер Шпідла ахарактарызаваў як надзвычай глыбокія і сяброўскія.
XS
SM
MD
LG