ТЭГЕРАН. Віцэ-прэзыдэнт Ірану Махамэд Алі Абтахі сёньня паведаміў, што канадзкая журналістка Захра Казэмі, якая была ў мінулым месяцы арыштаваная за фатаграфаваньне Тэгеранскай турмы Эвін, сканала ў выніку зьбіцьця ў вязьніцы. Гэтае паведамленьне стала адказам на патрабаваньне прэзыдэнта Ірану Махамэда Хатамі правесьці дасьледваньне інцыдэнту. Учора быў арыштаваны Хусэйн Фарухі – дырэктар аднаго з часопісаў. Яму было прад’яўлена абвінавачваньне ў тым, што ён надрукаваў фатаздымкі жанчынаў-кіназорак, якія былі апранутыя неадпаведна іранскім нормам.