Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:06 ]  Праваабарончыя арганізацыі заклікалі Ірацкую Кіруючую Раду зьвярнуцца па міжнародную дапамогу ў пытаньні пакараньня паплечнікаў Хусэйна

ПРАГА. Дзьве міжнародныя праваабарончыя арганізацыі сёньня настойліва заклікалі Ірацкую Кіраўнічую Раду зьвярнуцца па міжнародную дапамогу ў пытаньні пакараньня асобаў, якія зьдзейсьнілі злачынствы супраць чалавечнасьці, калі Іракам кіраваў Садам Хусэйн. Human Rights Watch ды Amnesty International прынялі адозвы, у якіх заявілі, што Іраку патрэбная міжнародная дапамога, каб забясьпечыць эфэктыўны пошук і пакараньне тых афіцыйных асобаў ірацкай адміністрацыі, якія могуць быць адказнымі за злачынствы.
XS
SM
MD
LG