Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:43 ]  Правабаронцы спадзяюцца дапамогі войскаў ЗША у Іраку ў справах згвалтаваньня

КАІР. Праваахоўчая арганізацыя Human Rights Watch заклікала амэрыканскія войскі ў Іраку болей дапамагаць ахвярам згвалтаваньняў, -- паколькі ім не дапамагае ірацкая паліцыя. У справаздачы правахоўчая арганізацыя паведамляе, што злачынствы супроць жанчынаў павялічыліся у Іраку ад часоў вайны. Праблема, паводле справаздачы, была закладзеная у часы былога ірацкага рэжыма, калі ахвяры згвалтаваньня лічыліся найперш самі вінаватымі. Human Rights Watch заявіла, што рэканструкцыя Іраку павінна ўлучыць і рэформу заканадаўства адносна сэксуальных злачынстваў. Тым часам, пакуль ірацкая паліцыя мала што робіць ў гэтым накірунку, кааліцыйныя войскі маюць навучыць іх дасьледаваць сэксуальныя злачынствы і прафэсыйна рэагаваць на паведамленьні пра такія злачынствы, як згвалтаваньне.
XS
SM
MD
LG