Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:38 ]  Вызвалены ізраільскі закладнік на Заходнім Беразе


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія жаўнэры вызвалілі грамадзяніна Ізраілю, які быў захоплены палестынцамі і трымаўся як закладнік цягам пяці дзён на Заходнім Беразе. Ён быў вызвалены ўчора у выніку “камбінаванай апэрацыі” з ўдзелам значнай колькасьці вайсковых сілаў, як паведамляе вайсковая справаздача. На месца, дзе трымаўся закладнік, войскі прывялі два выкрадальнікі, арыштаваныя раней. Яшчэ адзін выкрадальнік быў арыштаваны пад час апэрацыі. Ніхто ня узяў на сябе адказнасьці за выкраданьне. Выкрадальнікі патрабавалі вызваленьня палестынскіх вязьняў.
XS
SM
MD
LG