ЗАГРЭБ. Апошнія пахаваньні целаў ахвяраў вайны ў Харватыі адбыліся ўчора. 14 этнічных сэрбаў, забітых харвацкімі жаўнэрамі пад час вайны у Харватыі 12 гадоў таму былі пахаваныя ў іх родным месьце на ўсходзе краіны. Справа дзьвух харвацкіх жаўнэраў, якія абвінавачваюцца у забойствах этнічных сэрбаў у часе вайны, разглядаецца ў судзе.