ВАШЫНГТОН. ЗША па-ранейшаму мае намер вырашыць крызіс вакол ядзернай праграмы Паўночнай Карэі мірным шляхам,—заявіў прадстаўнік Белага Дому Скот МакКлелан. Ён падкрэсьліў, што ЗША, Кітай, Японія і Паўдзённая Карэя павінны сумесна дамагчыся, каб Паўночная Карэя цалкам спыніла распрацоўкі ядзернай зброі. Паводле словаў МакКлелана у Паўночнай Карэі ёсьць выбар – ствараць ядзерную зброю й такім чынам ўзмацняць уласную ізаляцыю ад ўсясьветнай супольнасьці, альбо адмовіцца ад ядзернай праграмы ў абмен на міжнародную дапамогу.