РАМАЛА. Прэм’ер-міністар Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас распачаў перамовы зь лідэрам руху Фатх і прэзыдэнтам Палестыны Ясірам Арафатам. На мінулым тыдні Абас пагражаў адстаўкай у тым выпадку, калі Фатх не падтрымае перамовы паміж Палестынай і Ізраілем.