ПЭКІН. Прадстаўнік Кітаю сёньня паведаміў, што Пэкін папярэдзіў лідэра Паўночнай Карэі аб неабходнасьці як мага хутчэй завяршыць дыялёг са Злучанымі Штатамі што да ядзернай праграмы КНДР. На думку кітайскага кіраўніцтва гэта зьяўляецца выключна важным для міру і стабільнасьці. Як паведаміла агенцыя Рэйтэрс, Кітай імкнецца знайсьці кампраміс паміж Злучанымі Штатамі, якія настойваюць на шматбаковых перамовах з Пхэньянам з удзелам Кітаю і Паўдзённай Карэі, і пазыцыяй КНДР, якая настойвае на двухбаковых перамовах з удзелам выключна Злучаных Штатаў.