МАНРОВІЯ. Паўстанцы Лібэрыі і прадстаўнікі ўраду заклікалі Злучаныя Штаты як мага хутчэй накіравайь у сталіцу краіны міратворчыя сілы. На думку абодвух бакоў канфлікту, увядзеньне амэрыканскага кантынгенту будзе ясным сыгналям завяршэньня супрацьстаяньня. Міністар інфармацыі Лібэрыі Рэджынальд Гудбрыдж сёньня заявіў агенцыі Рэйтэрс, што кабінэт міністраў краіны па-ранейшаму вітае замежную вайсковую прысутнасьць у Лібэрыі.