БАГДАД. Плянаване вяртаньня тысячаў амэрыканскіх жаўнераў з Іраку можа быць адкладзенае ў зьвязку з ростам хваляваньняў і гвалту, ськіраваных супраць кааліцыйных войскаў. На мінулым тыдні генерал-маёр Бафард Блаўнт , які камандуе 3 пяхотнай дывізіяй, заявіў, што блізу 9 тысячаў жаўнераў маглі б вярнуцца ў Злучаныя Штаты цягам палутара месяцаў. Аднак, як паведаміла сёньня агенцыя Асашыэйтэд Прэс, вяртаньне было адкладзенае на няпэўны тэрмін.