ТЭЛЬ-АВІЎ. Адзін чалавек загінуў і два параненыя на марскім ўзьбярэжжы Тэль-Авіва ў Ізраілі сёньня раніцай у выніку нападу. Нападнік затрыманы. Абставіны нападу высьвятляюцца. Паліцыя паведаміла, што гэта быў першы напад палестынца ў ізраільскім месьце ад часу абвешчанага 29 чэрвеня перамір’я на тры месяцы.