ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што разьмяшчэньне амэрыканскіх міратворчых сілаў у Лібэрыі будзе абмежаванае ў памерах і ў тэрміне знаходжаньня. Паводле Буша, разьмяшчэньне амэрыканскіх войскаў у Лібэрыі будзе залежыць ад выезду з краіны прэзідэнта Лібэрыі Чарльза Тэйлара. Джордж Буш ніякім чынам яшчэ не дэманструе, што блізкі да рашэньня адносна Лібэрыі. Няма паведамленьняў, ці будзе дасланы у Лібэрыю кантынгент складацца з вайсковых дарадцаў, альбо з экспэртаў гуманітарнай дапамогі, альбо жаўнэраў. Дэпартамэнт абароны ЗША паведаміў, што адравіць свае паветраныя сілы у суседнія з Лібэрыяй краіны на выпадак, калі будзе патрэба у дапамозе эвакуацыі пацярпелых.