Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:04 ]  У знак італьянска-нямецкага сяброўства аўтакампанія "ФІЯТ" прэзэнтуе жонцы Шродара найноўшы аўтамабіль


БЭРЛІН. У знак італьянска-нямецкага сяброўства, італьянская аўтакампанія ФІЯТ мае намер падараваць жонцы канцлера ФРГДорыс Шродар-Кэпф найноўшы аўтамабіль Лянчыя-Іпсілон. Напружанасьць у адносінах паміж Рымам і Бэрлінам узмацнілася пасьля таго, як прэм’ер Італіі Бэрлусконі параўнаў аднаго з нямецкіх дэпутатаў Эўрапарляменту з ахоўнікам у нацысцкім канцлягеры. Пасьля гэтага, міністар турызму Італіі Стэфані назваў нямецкіх турыстаў гарлапаністымі, нахабнымі бляндынамі. Пасьля гэтага, канцлер Нямеччыны Герхард Шродар, адмяніў свой водпуск у Італіі, і заявіў, што свой летні адпачынак, разам з жонкай ён правядзе на Радзіме.
XS
SM
MD
LG