БАГДАД: Кіруючая рада Іраку закончыла сёньня першую рабочую нараду і абмеркавала плян сваёй працы на бліжэйшы час. У склад Рады ўвайшлі 25 прадстаўнікоў ірацкіх шыітаў, сунітаў, курдаў хрысьціянаў і этнічных таджыкаў. Рада пакуль не абрала свайго кіраўніка. Пазьней яна зьбіраецца вылучыць міністраў, перагледзіць заканадаўства краіны, ухваліць нацыянальны бюджэт, аднак пастановы Рады могуць быць аспрэчаныя амэрыканскай адміністрацыяй ў Іраку.
Сёньня, у часе чарговай атакі на амэрыканскі канвой у Багдадзе, адзін вайсковец ЗША загінуў, а 6 былі параненыя. Раней, міністр абароны ЗША Рамсфэльд заявіў, што апошнія атакі могуць быць зьвязаныя з гадавінай перавароту, у выніку якога ірацкі манарх быў адхілены ад улады.