БЯЛГРАД. Баўгарская паліцыя сёньня паведаміла, што арыштавала грамадзяніна Сэрбіі, якога падзраюць у дачыненьні да забойства сэрбскага прэм’ер-міністра Зорана Джынджыча. Лічыцца, што арыштаваны Ненадзь Міленкавіч – адзін з кіраўнікоў крымінальнай групоўкі, якую падазраюць у арганізацыі гэтага забойства.
Сёньня ж у Палацы юстыцыі ў Бялградзе адбыўся выбух. Паведамленьняў аб ахвярах няма, вядзецца расьледаваньне.